Пінскі ільнозавод ліквідуюць
Брэсцкі абласны гаспадарчы суд
прыняў рашэнне пра ліквідацыю Пінскага ільнозавода. Пра гэта паведамляе газета
"Заря".
Завод апынуўся ў складаным фінансавым становішчы яшчэ ў 1990-я. Да крызісу прывялі нізкая якасць сыравіны і недахоп тэхнікі ў перыяд уборкі ільну, гадоўляй і ўборкай якога займаўся сам завод, а таксама няпоўнае выкарыстанне вытворчых магутнасцяў.
Заява пра банкруцтва
акцыянернага таварыства паступіла ў суд яшчэ ў жніўні мінулага года. Працэдура
банкруцтва доўжылася амаль восем месяцаў. За гэты час было даказана, што
неплацежаздольнасць прадпрыемства носіць устойлівы характар – на снежань
мінулага года сума даўгоў завода склала 2,5 мільярда рублёў. Разлічыцца па
фінансавых абавязальніцтвах завод не здолеў бы.