Пінскі рыбак заснуў каля вогнішча і атрымаў моцныя апёкі
Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі ног.
У Пінскім раёне пацярпеў рыбак. Мужчына знаходзіўся на рыбалцы каля вёскі Дамашыцы. Ён распаліў вогнішча на беразе Піны і заснуў каля яго. Калі мужчына прачнуўся, на ім гарэла вопратка.
Як інфармуе прэс-служба МНС, у пацярпелага цяжкія апёкі ног (да 30%). Стан мужчыны стабільна цяжкі.
Фота: bymedia.net