Пінскім бібліятэкам падаравалі Слуцкае Евангелле

З ініцыятывы Міністэрства культуры гэту кнігу прэзентуюць усім асноўным бібліятэкам краіны.
 
Слуцкае Евангелле — помнік беларускага пісьменства XVI стагоддзя, які доўгі час лічыўся страчаным для беларусаў. Аднак у 2003 годзе святыню нечакана перадала Беларускай праваслаўнай царкве адна верніца.