Пінскім пенсіянерам зрабілі падарунак — бясплатны праезд у транспарце
Бясплатны праезд у грамадскім транспарце на сённяшні дзень атрымалі пінскія пенсіянеры. Такі падарунак да міжнароднага Дня сталых людзей зрабіў мясцовы аўтобусны парк №3. Людзям пенсійнага ўзросту дастаткова паказаць сваё пенсійнае пасведчанне і можна цэлы дзень катацца ў гарадскіх аўтобусах і маршрутках. Разгубленыя пасажыры сталага веку па звычцы спрабуюць купіць квіток, аднак дабразычлівы кандуктар грошаў не бярэ. Праўда, ім тлумачаць, што гэта проста разавая акцыя, а не вяртанне льготаў на праезд.