Пінскія футбалісты перамаглі зборную Малдовы

Футбалісты пінскай каманды "Ветэран" атрымалі перамогу на міжнародным турніры сярод ветэранаў футболу, які прайшоў у Малдове.
У фінале спаборніцтваў пінчукі перамаглі зборную Малдовы, у склад якой уваходзілі вядомыя ў савецкія часы футбалісты Павел Чабанаў і Ігар Дабравольскі. Дарэчы, у фінальнай гульні Дабравольскі не змог забіць пенальці ў вароты пінскага "Ветэрана". У выніку пінскія футбалісты перамаглі з лікам 2:1.