Пінскія калгасы клічуць на дапамогу прыватнікаў

У Пінскім раёне сельскія гаспадаркі хочуць выкарыстоўваць трактары прыватнікаў для пасяўной. Пра гэта піша газета “Палеская праўда”. Паводле статыстычных звестак, на Піншчыне больш за 90 адзінак сельгастэхнікі знаходзіцца ў асабістым карыстанні сялян. Пінскі райвыканкам вырашыў выкарыстаць гэты патэнцыял, каб дапамагчы буйным гаспадаркам у напружаныя перыяды працы. Цяпер на сяўбу і жніво будуць запрашаць прыватнікаў са сваёй тэхнікай. А калгасы будуць разлічвацца за працу сваёй прадукцыяй ці грашыма – па дамоўленасці.