Пінскія памежнікі раскажуць пра чэргі па тэлефоне
Пінскія памежнікі прааналізавалі ўтварэнне аўтамабільных чэргаў на пераходах на мяжы з Украінай. І высветлілі, што чэргі ўтвараюцца ў пэўныя дні і нават гадзіны, калі беларусы масава выязжаюць на ўкраінскія кірмашы. Інфармацыю пра пікавыя нагрузкі на памежных пераходах апублікавалі ў мясцовых сродках масавай інфармацыі. А тым грамадзянам, якія не займаюцца камерцыйным турызмам, памежнікі раяць проста тэлефанаваць дзяжурнаму Пінскага памежнага атрада. Ён паведаміць пра сітуацыю на мяжы і параіць, праз які памежны пераход лепей ехаць.