Пінскія памежнікі затрымалі кантрабандныя спартовыя штаны

Больш за 2 тыс. спартовых штаноў  затрымалі пінскія памежнікі каля ўкраінскай мяжы. Агульны кошт канфіскату склаў каля 130 млн. рублёў.
Кантрабанду дапамог знайсці службовы сабака, які ўнюхаў у памежным лесе воз з  трыкатажам, а потым па свежым следзе прывёў памежнікаў у вёску Боркі. А там, у закінутым хляве, была знойдзена другая частка партыі штаноў. Гаспадар тавару пакуль не знойдзены.

Мясцовыя жыхары кажуць, што кантрабандыстаў трэба уладкоўваць на працу на ПТА “Палессе”, каб распрадаць складскія запасы, якія збіраюцца там з 2005 г.