Пінскія пчаляры праігнаравалі выставу мёду
У Пінску адкрыўся традыцыйны мядовы кірмаш. Аднак пінскія пчаляры не бяруць у ім удзел, бо за месца на выставе трэба заплаціць больш за 1 мільён рублёў. На выставе-кірмашы прадаюць мёд і прадукты пчалярства пчаляры з Краснадару, Алтаю, Кубані. Ад Беларусі мёд прывезлі з Свята-Фёдараўскага манастыра.
Пінчукі, якія наведваюць кірмаш, не вельмі задаволеныя, бо кошты на некаторыя гатункі мёду даходзяць да 70 тысяч рублёў за кілаграм, а стограмовы кілішак медавухі — 3000 рублёў.
Купляюць дарагі мёд пераважна пенсіянеры, бо лічаць, што мёд з чыстых зонаў карысны для здароўя. Старыя людзі купляюць мёд малымі порцыямі — па 50 грамаў, бо не могуць сабе дазволіць купляць яго кілаграмамі.
Акрамя таго, прадаецца "царкоўны" мёд, асвечаны праваслаўнымі святарамі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск