Пінскія прызыўнікі рыхтуюцца да адпраўкі ў войска

У гэтую прызыўную кампанію каля 200 жыхароў Пінска і раёна стануць салдатамі. З 18 студзеня, цягам 10 дзён, іх будуць адпраўляць у вайсковыя часткі Брэста, Баранавічаў, Івацэвічаў і Слоніма. А некаторым пашчасціць адбываць службу ў родным Пінску.