Пінскія семінарысты зладзілі рок-канцэрт (фота)

Рок-канцэрт, прысвечаны святу Спаслання Святога Духа, зладзілі навучэнцы Пінскай духоўнай семінарыі. Дзея адбывалася проста ў двары семінарыі, сярод старажытных муроў францысканскага кляштару.




Семінарыйны гурт “Подых Духа” разам з брэсцкай камандай “Маран Ата” адыгралі 3-хгадзінную праграму. Жывы гук і шчырасць выканаўцаў “запалілі” публіку. А пасля канцэрту вернікі адправіліся на святую імшу.

Адзначым, што сёлета ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, альбо Троіцу, хрысціяне розных канфесіяў адзначаюць разам. У пяцідзесяты дзень пасля свайго ўваскрошання Ісус Хрыстос спаслаў Святога Духа на Марыю і Апосталаў. Такім чынам Бог даў здатнасць і сілы для пропаведзі свайго вучэння ўсім народам.

У беларускай традыцыі, на Тройцу, дамы і храмы ўпрыгожваюць кветкамі, галінкамі дрэваў, сцяблінамі аеру.