Пінскія ўлады патрабуюць ад уласнікаў выкарыстоўваць будынкі
26 уладальнікаў пінскіх будынкаў былі выкліканыя на “дыван” у Пінскі гарвыканкам. Некалькі год таму шмат будынкаў былі выкупленыя ў дзяржавы ў прыватную ўласнасць. Аднак і па сёння яны знаходзяцца ў занядбаным стане і не выкарыстоўваюцца. Уласнікі нерухомасці скардзяцца на неспрыяльныя эканамічныя ўмовы і на бюракратыю пры праектаванні рамонту.
Прадстаўнікі выканкаму папярэдзілі прысутных пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за невыкананне ўмоваў прадажных аўкцыёнаў. Праз месяц прыватнікі павінны падаць зацверджаныя планы рэканструкцыі і выкарыстання набытых імі будынкаў.