Пінскія ветэраны да Дня Перамогі будуць ездзіць бясплатна
Падарунак для ветэранаў Вялікай Айчыйнай вайны падрыхтаваў пінскі аўтобусны парк. З 2 па 9 траўня яны змогуць бясплатна ездзіць на гарадскім, прыгарадным і міжгародным транспарце прадпрыемства па ўсёй Брэсцкай вобласці. Паведамляецца, што ільгота прысвячаецца 65-й гадавіне Перамогі.