Пінскія вінаробы паехалі на стажыроўку ў Румынію
На стажыроўку ў Румынію паехалі спецыялісты пінскага вінаробчага заводу. Досведу яны набіраюцца ў мясцовай кампаніі “Алкавін”, якая з'яўляецца буйным вытворцам вінаграднага віна ў Румыніі. Цікава, што адзін з саўладальнікаў “Алкавіну” мае беларускія карані. Менавіта ён, калі пабачыў у Пінску сапраўдныя вінаграднікі, і ініцыяваў супрацу паміж прадпрыемствамі.