Пінскія яўрэі ствараюць фан-клуб спартовага таварыства “Макабі”
Фан-клуб ізраільскага спартовага таварыства “Макабі” ствараецца ў Пінску. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
"У Пінску вельмі актыўная яўрэйская грамада, прадстаўнікі якой цікавяцца спортам. А паколькі мясцовыя спартоўцы не маюць вялікіх дасягненняў, то хварэць за іх не вельмі цікава, кажуць пінскія яўрэі.
Таму заўзятары спорту з мясцовай яўрэйскай грамады вырашылі стварыць фан-клуб найбуйнейшага ў Ізраілі спартовага таварыства “Макабі”. Тым больш, што афіцыйны прадстаўнік таварыства прапанаваў ім усялякую дапамогу. Сярод іншага, пінчукі будуць рэгулярна наведваць спартовыя мерапрыемствы ў Ізраілі".