"Піраты Карыбскага мора-3" стануць рэкардсменамі лічбавага пракату
"Піраты Карыбскага мора. На краі свету" стане першым у ЗША фільмам, які выйдзе ў пракат у 1064 кінатэатрах, абсталяваных лічбавымі кінапраектарамі. Пад час інтэрв’ю The Hollywood Reporter, прэзідэнт пракатнага
дэпартамента кампаніі Walt Disney Чак Віян дадаў, што яшчэ за межамі
Злучаных Штатаў будуць дэманстравацца больш за 400 лічбавых асобнікаў
трэціх "Піратаў".
Прадстаўнікі Walt Disney падкрэсліваюць, што стужкі ў лічбавым фармаце, акрамя агульнавядомых перавагаў, маюць яшчэ адну - у адрозненне ад стужкавых фільмаў, пасля шматразовых пракрутак падчас пракату, лічба не губляе сваю кантраснасць і якасць карцінкі.
Нагадаю, што прэм’ера карціны адбудзецца 24 траўня 2007 году.
Фота: win-over.livejournal.com