Піт Догерці і Карл Бара збіраюцца працаваць над мюзіклам

Да таго ж былыя «распуснікі» абмяркоўваюць магчымасць зноўку сабраць The Libertines. Лідэры вельмі паспяховых гуртоў Babyshambles і Dirty Pretty Things на наступным тыдні (калі быць дакладным, то з 10 сакавіка) сядаюць за напісанне мюзіклу. Ён з'явіцца на сцэне на пачатку 2009 года.

У інтэрв'ю NME Бара заявіў, што прадзюсар з лонданскага тэатра Donmar Warehouse, размешчанага ў Ковент-Гардэне, угаварыў яго паведаміць Піту Догерці пра мюзікл.

“Я сказаў Піту, і ён адразу ж загарэўся гэтай ідэяй. Піт запрасіў мяне да сабе ва Уілтшыр – там мы і будзем працаваць над мюзіклам”, - распавёў Бара выданню.
Дуэт збіраецца напісаць каля 20 песень з нагоды драматычнага лёсу рок-гурта, з усімі яе ўзлётамі і падзеннямі. Таксама Бара намякнуў Догерці на магчымасць рэюніяну The Libertines, але былыя кампаньёны пагадзіліся з тым, што адраджаць гэты гурт пакуль яшчэ ранавата.

Фота: rollingstone.com