Піт Паўлаў сумуе па сваім блакітным бярэце
Як даведалася Еўрарадыё, Дзень дэсантніка, які традыцыйна прыпадае на 2 жніўня, святкуе беларускі музыка Піт Паўлаў. Паводле Піта, адзначае ён свята сваёй маладосці як мае быць – з заплывам у фантане і біццём морды незадаволеным.
Піт Паўлаў: “Адзначаю як прынята: іду да фантана ля Опернага. У ім купаюся. І яшчэ калі трапляюцца пад рукі нефармалы – б’ю ім морду”.
Раней Піт Паўлаў адзначаў Дзень дэсантніка з сябрукамі – аднак з цягам часу адмовіўся ад іх кампаніі.
Піт Паўлаў: “Раней былі сябры. Але яны настолькі мне не спадабаліся, што я адмовіўся ад сябрукоў і раблю гэта адзін”.
Святкаваць свята дэсантніка сёлета Піт Паўлаў будзе без традыцыйных атрыбутаў – цяльняшкі і блакітнага бярэта: на вялікі жаль рэчы знаходзяцца на лецішчы ў мамы рок-зоркі, і сам Піт даўно іх не бачыў.
Па словах Піта Паўлава, яго сын Ян-Вінцэнт наўрад ці калі-небудзь стане сапраўдным дэсантнікам, таму што слава ПДВ засталася ў СССР.
Піт Паўлаў: “ПДВ больш не існуе і ніколі ўжо не будзе існаваць. Зараз ёсць пародыя на гэта расійская. Наўрад ці гэта магчыма”.
Піт Паўлаў просіць не трапляць яму сёння на шляху і радасна прымае віншаванні са святам.