Пітэр Гэбрыэл: фільтруйце на здароўе!

Брытанскі рокер Пітэр Гэбрыэл працягвае руку дапамогі людзям, якія тонуць у бязмежным акіяне інфармацыі. Рокер прыняў удзел у стварэнні музычнага праекта The Filter і прэзентаваў яго 3 чэрвеня ў Лондане. «Фільтр» Гэбрыэла дапаможа меламанам, якія рыюць прасторы інтэрнэту ў пошуках цікавых паступленняў, звузіць струмень інфармацыі, якая тычыцца музыкі і кіно. Адбор будзе засноўвацца на асабістых густах кожнага карыстальніка.

Гэбрыэл працаваў над праектам у сааўтарстве са сваім калегам Марцінам Хопкінсам, якому першаму прыйшла ў галаву ідэя адфільтроўваць змест інтэрнэту для лягчэйшага пошуку новай або ўжо забытай музыкі, згодна з вызначаным настроем і густам. «Я лічу, што інтэрнэт – гэтае выдатнае вынаходства, якое дае доступ да бязмежнага акіяна інфармацыі, але калі яго не фільтраваць, то вельмі хутка можна захлынуцца, - тлумачыць выканаўца. – Але з дапамогай «фільтра» вы можаце падбіраць музыку і фільмы на свой густ».

Усім наведвальнікам The Filter спачатку будзе прапанавана запоўніць базавую анкету і размясціць у парадку перавагі розныя стылі і жанры музыкі і кіно, а таксама пэўныя групы і фільмы. Затым, на аснове гэтай інфармацыі, «фільтр» будзе вылічаць, якога роду музыку і фільмы вам параіць паслухаць і паглядзець, і чым часцей меламан будзе выкарыстоўваць гэтую старонку, тым больш дакладнымі будуць рэкамендацыі.

«Вельмі класна быць у курсе ўсяго новага і цікавага і пры гэтым не стамляць сябе сталым пералапачваннем бясконцых старонак», - гаворыць Гэбрыэл, які сцвярджае, што лянота - яго «прыроджаны якасць».

Стварэнне The Filter - не першая праява цікавасці былога фронтмэна Genesis да новых інтэрнэт-тэхналогій. Так, Гэбрыэл з'яўляецца фундатарам групы кампаній Real World, адной з падраздзяленняў якой з'яўляецца мультымедыйная крама.

Акрамя таго, зараз музыка працуе над праектам TheMemory.com, які ён ахрысціў «першай сацыяльнай сеткай для памерлых», і які закліканы захоўваць успаміны і памяць пра тых, каго ўжо няма з намі.

Фота: www.tikonline.de