Пітэр Гэбрыэл запусціў новы музычны сэрвіс
Пітэр Гэбрыэл (Peter Gabriel) далучыўся да стварэння новага музычнага сэрвісу We7. Карыстальнікі сайта змогуць праслухоўваць песні і альбомы велізарнай колькасці музыкаў цалкам бясплатна, а таксама набываць упадабаныя трэкі ў рамках гэтага ж праекту.
Нягледзячы на тое, што меламаны змогуць карыстацца сэрвісам абсалютна бясплатна, музыкі і іншыя ўладальнікі, якія маюць правы на кампазіцыі, будуць атрымліваць грошы за выкарыстанне сваіх песень. Грошы будуць выплачвацца з паступленняў за рэкламу, якая размяшчаецца на We7.
Для карыстальнікаў сэрвісу прадугледжана мноства магчымасцяў. У прыватнасці, фэны змогуць складаць свае ўласныя плэй-лісты і дзяліцца ўпадабанымі песнямі з сябрамі. На сённяшні дзень на сэрвісе ўжо даступныя мільёны трэкаў як артыстаў мейджор-лэйблаў, так і шматлікіх інды-калектываў. Аднымі з першых артыстаў, якія атрымалі прапіску на We7, сталі Kings of Leon, Пінк (Pink) і Nickelblack.
Праект пачаў сваю працу 11 лістапада. Нагадаем, Пітэр Гэбрыэл таксама з'яўляецца сузаснавальнікам аналагічнага анлайн-праекту The Filter.
Фота: www.music.gogol.ru