Піў крадзенае піва на месцы злачынства
Каля 22-й гадзіны ў дзяжурную частку Бараўлянскага АЎС патэлефанавала прадавачка крамы "Свята" пасёлка Калодзішчы. Яна паведаміла, што з чвэрць гадзіны таму малады чалавек пад пагрозай пісталета запатрабаваў у яе грошы. Потым, прыхапіўшы 18 тыс. рублёў, цыгарэты, запальнічку і 20 бутэлек піва, уцёк. На месцы здарэння міліцыянты прыбылі хутка і знайшлі рабаўніка, які спакойна піў піва літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад крамы. Апрача крадзенага, у зламысніка забралі пнеўматычны пісталет. Аказалася, што 22–гадовы мінчук ужо адседзеў тэрмін за рабаўніцтва і супраціў міліцыянтам. Цяпер яго чакае больш сур'ёзнае абвінавачанне - узброены рабунак.
"Советская Белоруссия"
"Советская Белоруссия"