Placebo ў стылі Depeche Mode
Брытанцы Placebo вырашылі прыпаднесці сурпрыз сваім прыхільнікам, яны выкінулі ў глабальнае сеціва свой альбом кавэр-версій «Covers». Альбом сам па сабе не новы – гэтая падборка трэкаў выходзіла
абмежаваным накладам у 2003-м годзе як бонус-дыск да кружэлкі «Sleeping
With Ghosts». Цяпер малавядомая работа атрымала лічбавы рэліз –
«Covers» трапіла на продаж у сервіс iTunes.
Нагадаю, што дыск складаецца з 10 пераробак вядомых кампазіцый аўтарства такіх выканаўцаў, як Кэйт Буш, Серж Гінзбур, Depeche Mode і Шынэйд О'Конар. Таксама на альбом трапілі канцэртныя трэкі, запісаныя пад час выступаў гурта розных гадоў.
Лічбавае перавыданне «Covers» прысвечана пачатку тура Placebo па Вялікабрытаніі. Стартуе яно 5 красавіка ў Блэкпуле. Дадам, што штуршком да перавыдання дыску стала павышэнне цікавасці да альбому пасля выкарыстання кавэр-версіі «Running Up That Hill» Кэйт Буш у папулярным тэлевізійным шоў «The OC».
Фота — ent.sina.com.cn