Плант і Крос працягнулі сваё турнэ
Сумесны тур Роберта Планта і Элісан Крос, які стартаваў сёлета ўвесну,
апынуўся настолькі паспяховым, што музыкі палічылі неабходным дадаць да
яго яшчэ дзясятак дадатковых выступаў. Канцэрты, якія адбудуцца з 23 верасня па 5 кастрычніка, пройдуць па тэрыторыі ЗША і ахопяць, у прыватнасці, Сіэтл, Сан-Францыска, Х'юстан і Канзас-Сіці.
Нагадаем, што музыкі гастралююць у падтрымку “дуэтнага” альбома “Raising Sand”, які з моманту выпуску ў кастрычніку мінулага года разышоўся тыражом больш за адзін мільён копій толькі па ЗША. 17 канцэртаў гэтага тура сабралі 77 тысяч гледачоў і прынеслі каля 5 мільёнаў долараў.
“Кожнае наша шоў адрозніваецца ад папярэдняга, - кажа Элісан Крос, вядомая кантры-спявачка і ўладальніца некалькіх прэмій “Грэмі”. – Кожны з музыкаў з'яўляецца вялікім прафесіяналам, таму мы можам імправізаваць у сваё задавальненне і надаваць кожнаму выступу свой характар. Мне вельмі прыемна працаваць у кампаніі такіх людзей”.
З працягам гастроляў Роберта Планта і Элісан Крос гіпатэтычнае ўз'яднанне Led Zeppelin адкладаецца на яшчэ больш нявызначаны тэрмін. Раней гітарыст калектыву Джымі Пэйдж намякаў на тое, што рэюніён можа адбыцца ўжо сёлета, па завяршэнні гастрольнага тура Планта.
Фота: www.photosight.ru