Платныя паркоўкі Мінску трапілі ў сусветны рэйтынг

Упершыню платныя паркоўкі Мінску трапілі ў сусветны рэйтынг, піша "Ежедневник".
Стаянка аўтамабіля ў беларусскай сталіцы амаль у 9 раз танней, чым у Лондане.

Месячная рэнта складае каля 120 долараў ЗША за адно машынамесца, а дзённая - на ўзроўні 6 долараў ЗША. Таннейшыя за Мінск стаянкі толькі ў васьмі гарадах свету - Тэгеране, Стамбуле, індыйскіх Бангалоры, Чэннаі, Дэлі і Мумбаі, амерыканскіх Грынвіле і Мемфісе.

Больш за 50 долараў ЗША ў дзень трэба плаціць за аўтастаянку ў Осла, Токіё, у лонданскіх Сіці і Вэст Эндзе, а таксама Сіднэі ды Вене.