Пленум ПКБ крытыкуе працу партыйцаў у выбарчых камісіях
У Мінску прайшоў Пленум ЦК Партыі камуністаў Беларускай, падчас якога разглядаўся ўдзел партыйцаў у парламенцкіх выбарах. У яго пастанове адзначаецца, што выбары выявілі шэраг слабых месцаў у арганізацыі партыйнай працы.
У прыватнасці, ПКБ "не выкарыстала наяўных магчымасцяў па вылучэнні і рэгістрацыі большай колькасці сваіх кандыдатаў у дэпутаты, шэраг партарганізацый аказалі ім слабую падтрымку ў перыяд збору подпісаў грамадзян і правядзення перадвыбарчай агітацыі".
Пленум раскрытыкаваў працу сябраў ПКБ у складзе акруговых і ўчастковых камісій, бо яны "не здолелі (за рэдкім выключэннем) выкарыстаць прадастаўленыя паўнамоцтвы для правядзення выбараў у строгай адпаведнасці з заканадаўствам і збору пераканаўчых доказаў недэмакратычнасці прайшоўшай выбарчай кампаніі".
Была раскрытыкаваная і праца большасці назіральнікаў ад ПКБ, інфармуе БелаПАН.