Плошча ляснога пажару ў Шаркаўшчынскім раёне скарацілася

Плошча ляснога пажару ў Шаркаўшчынскім раёне скарацілася да 0,3 га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскае ўпраўленне МНС. Па стане на 6.00 сёння было зафіксаванае ачаговае гарэнне лесу. Працы па ліквідацыі ўзгарання працягваюцца.

Пажар пачаўся ўчора апоўдні каля вёскі Васількава. Там назіралася нізавое ўзгаранне ляснога масіву на плошчы 0,8 га — агонь распаўсюджваўся па ўсіх кірунках, і неўзабаве плошча ўзгарання дасягнула 2 га.

На ліквідацыю агню накіравалі каля 200 чалавек і 8 адзінак тэхнікі.