Pnevmania рушыць на расійскі фэст «Воздух-2008»

Наведвальнікі партала «Тузін Гітоў» выбралі гурт-прадстаўнік Беларусі на міжнародным музычным фэсце ў Карэліі.  За 5 дзён інтэрнэт-галасавання  Pnevmania набрала 443 галасы і абыйшла ўсіх астатніх прэтэндэнтаў на паездку.

Паводле паведамлення xlam.of.by, музыкі не верылі, што на "Тузіне" можа выйграць хто-небудзь акрамя "Маззераў", таму гэта стала прыемнай нечаканасцю.

З 20 па 22 чэрвеня ў Петразаводску Pnevmania выступіць на адной сцэне з такімі вядомымі расійскімі музыкамі, як СЛОТ, «Чиж и Со» «Сурганова и оркестр», «Иван Купала», «Кукрыниксы» і іншыя.

Таксама гітарыст Pnevmania Dzmiter падзяліўся сваімі ўраджаннямі. Маўляў, "гэта вельмі класна дзяліць сцэну з сябрамі і гуртамі, якія ўжо нешта значаць у музычнай абойме сучаснасці. Але галоўная мэта Pnevmania на фэсце – данесці творчасць калектыву да большай колькасці народа. Пакуль што яшчэ невядома у якія часовыя рамкі варта складаць праграму, але дакладна вядома, што гэта будзе спліт з хітоў альбома і новых кампазіцый".

Нагадаю, што 10 красавіка гурт Pnevmania выдаў дыск і адыгралі тур у яго падтрымку.