Пол Макартні: "Калі мне будзе 64"
Пол Макартні шкадуе, што калісьці напісаў песню "Калі мне будзе 64". Падчас інтэрв’ю тэлепраграме "Добрай раніцы, Амерыка" каналу ABC,
спявак сказаў, што песня "прыцягвае зашмат увагі да гэтага ўзросту і
яго дасягненняў". Аднак, на самой справе, сказаў музыка, гэты ўзрост
для яго не такі ўжо і дрэнны.
Маўляў, яго “ёсць каму накарміць”, і ёсць адзін-два чалавекі, якім ён патрэбны. Дадам, што 18 чэрвеня Полу Макартні споўніцца 65 год, але музыка прызнаецца, што поўны новых творчых планаў, і новы дыск "Памяць амаль запоўненая" (Memory Almost Full) не стане яго апошнім альбомам.
Нагадаю, новы дыск сэра Пола Макартні, на якім запісаныя 13 кампазіцый, з’явіўся ў музычных крамах Злучаных Штатаў 5 чэрвеня. Гэта ўжо 21-ы сольны альбом музыкі, і паводле заявы Макартні, “гэты альбом можна лічыць поглядам у мінулае. Ён павінен вымушаць кожнага ўзгадваць эмоцыі мінулага”.
Фота: louletania.blogs.sapo.pt