Пол Макартні мае самую сэксуальную ўсмешку
Сэр Пол Макартні названы ўладальнікам «самай сэксуальнай усмешкі года» па выніках апытання, праведзенага на гэтым тыдні арганізатарамі Нацыянальнага месячніка ўсмешак, які праходзіць цяпер у Вялікабрытаніі. Амаль 66-гадовы Макартні ўпэўнена абышоў свайго даўняга
калегу-канкурэнта Міка Джагера, які фінішаваў апошнім у рэйтынгу
ўсмешак знакамітасцяў, якім за 50.
За былым удзельнікам Beatles размясцілася 63-гадовая актрыса Хэлен Мірэн, трэцяе месца пакінула за сабою жонка Прынца Чарльза Каміла Паркер Боўлз.
Дадам, што Нацыянальны месячнік усмешак традыцыйна праводзіцца ў Вялікабрытаніі ў канцы вясны – пачатку лета брытанскай асацыяцыяй стаматолагаў.
Фота: g-ec2.images-amazon.com