Пол Макартні валодае самай дарагой кружэлкай у свеце

Сінгл гурта The Quarrymen «That'll be the Day», выпушчаны ў 1958 годзе, прызналі самай дарагой вінілавай кружэлкай у свеце. У гэтым гурце гралі Джон Ленан, Пол Макартні і Джордж Харысан, і пасля ён быў перайменаваны ў The Beatles. Як паведамляе Lenta.ru, кошт сінгла па каталозе складае 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў, але, па ацэнках спецыялістаў, пры продажы на аўкцыёне за кружэлку можна будзе атрымаць у два разы больш. Уладальнікам адзінага вядомага калекцыянерам выдання «That'll be the Day» з’яўляецца сам Пол Маккартні.

На другім месцы па кошце знаходзіцца сінгл Sex Pistols «God Save The Queen» 1977 года. Кошт гэтай кружэлкі па аукцыённых каталогах амаль у 10 разоў ніжэй, чым кошт гурта The Quarrymen - 5-7 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Але на Інтэрнэт-аўкцыёне eBay сінгл прадалі не так даўно за 12 тысяч.

У спісе самых дарагіх вінілавых кружэлак ёсць таксама редкае выданне «Bohemian Rhapsody» гурта Queen, альбом Джона Ленана і The Plastic Ono Band «You Know My Name (Look Up The Number)» (1969) і альбом Дэвіда Боўі «Space Oddity» (1969).