Пол Макартні збіраецца ў сусветнае турнэ

Сэр Пол Макартні рыхтуецца вырушыць у новае сусветнае турнэ. Гастролі, якія стартуюць у пачатку восені гэтага года, ахопяць Паўночную Амерыку, Еўропу і Аўстралію. Нагадаю, што былы ўдзельнік The Beatles летась адмовіўся ад правядзення маштабнай тур-паездкі ў падтрымку свайго новага рэлізу «Memory Almost Full». Так што сёлетняе турнэ будзе прысвечана прэзентацыі публіцы песень з гэтага альбому.

Таксама паведамляецца, што зараз 65-гадовы музыка завяршае працу над сваёй чарговай сольнай кружэлкай, выхад якой папярэдне запланаваны на канец гэтага года.

Верагодна, што і сэт-ліст будучых канцэртаў будзе складацца з улікам гэтага факту.

Дакладныя даты ўсіх канцэртаў сусветнага туру Пола Макартні будуць абвешчаныя толькі ў траўні.

Фота: www.therock1067.com