Пол МАКАРТНІ жадае ўз'яднацца з РЫНГА СТАРАМ

Пол Макартні заявіў, што з радасцю ізноў папрацаваў бы са сваім былым калегам па "Beatles" Рынга Старам. Паводле паведамлення сайта DigitalSpy (пераклад InterMedia), 66-гадовы музыка падчас амерыканскага тэлевізійнага ток-шоў «View» сказаў: «Я заўсёды любіў працаваць з Рынга. Мы запісваемся час ад часу, але вельмі рэдка». Макартні лічыць галоўнай перашкодай свой шчыльны графік працы. «Вельмі часта бывае, што ён вольны, калі я ў туры, і наадварот, - сказаў Пол. – Але мы не выключаем магчымасці, што калі-небудзь у нас з'явіцца агульны вольны час. Рынга – вялікі бубнач, і я вельмі хацеў бы з ім запісацца зноў. Перадайце гэта яму!»

Апошні раз Макартні і Стар запісваліся разам у 1994 годзе ў хатняй студыі Джорджа Харысана, які памёр ад рака лёгкіх у 2001 годзе.

Нагадаем, што сёння ў прэсе з'явіліся звесткі пра жаніцьбу Пола Макартні і віцэ-прэзідэнта амерыканскай транспартнай кампаніі Нэнсі Шэвел.

Фота: www.beatlesworld.narod.ru