Пол Маккартні запісвае новы альбом
Былы ўдзельнік “бітлоў” на мінулым тыдні распачаў запіс новага альбома.
Прадзюсарам плыткі стане Марцін Гловер, вядомы пад псеўданімам Youth. Як паведаміў прэс-сакратар сэра Пола Маккартні, альбом будзе гатовы да
лета 2008 года. У чэрвені Макартні выступіць на вялікім святочным канцэрце ў
Ліверпулі, які абраны культурнай сталіцай Еўропы 2008 года. У планы музыкі
ўваходзіць таксама канцэртны тур па Вялікабрытаніі.
Альбом, назва якога пакуль невядомая, стане ўжо не першым вынікам сумеснай працы Маккартні і Гловера: яны выпусцілі два альбомы электроннай музыкі ў рамках праекту "The Fireman".
Нагадаем, што 20 лютага былы ўдзельнік The Beatles быў уганараваны ўзнагародай Brit Awards "За выбітны ўклад у музыку".
фота: www.media-news.ru