Полацк і Наваполацк аб'яднаюцца ў адзін горад
Такую ідэю выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец, прадстаўляючы новага старшыню Полацкага гарвыканкама.
"За 2011-2012 гады будзе пабудаваны новы мост праз Заходнюю Дзвіну, і межаў паміж гарадамі не застанецца. Будзе адзіная сістэма аховы здароўя, культуры, ЖКГ, спорту, адукацыі, турызму. Пройдзе два-тры гады, і Полацк з Наваполацкам аб'яднаюцца", — цытуе БДГ Касінца.