"Полацк-Шкловалакно" стане першай ахвярай Мытнага саюза?
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра ўвядзенне адмысловай антыдэмпінгавай пошліны на шкловалакно. Яна закране Нямеччыну, Польшчу, Кітай, але не зачэпіць Расію Як нагадвае "Ежедневник", год таму МЗС Беларусі пачаў антыдэмпінгавае расследаванне наконт імпарту на мытную тэрыторыю Беларусі шкловалокны. Рашэнне было прынята на падставе вынікаў разгляду заявы ААТ "Полацк-Шкловалакно" — адзінага вытворцы шклосетак у Беларусі. Асноўнымі імпарцёрамі шкловалакна ў Беларусь з'яўляюцца Кітай, Расія, Нямеччына і Польшча.
Па звестках МЗС Беларусі імпарт шкловалакна ў Беларусь у 2007 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2005 годам больш як у 3 разы. Пры гэтым імпарт быў таннейшым за беларускую прадукцыю на 18%. Гэта стварала сур'ёзную пагрозу айчыннаму вытворцу: з 2005 па 2007 году доля беларускага прадпрыемства на ўнутраным рынку знізілася з 83% да 68%.
Цяпер, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №498, у Беларусі з 4 лютага тэрмінам на 3 гады ўведзеная адмысловая пошліна на ўвоз шкловалакна ў памеры 33,4% ад мытнага кошту ўвезенага тавару.
Аднак дзеянне ўказу не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая паходзіць з дзяржаваў — удзельніцаў Мытнага саюза, а таксама з найменш развітых краін (тэрыторый), якім даюцца тарыфныя прэферэнцыі Беларусь. Іншымі словамі, ад імпарту з Расіі ААТ "Полацк-Шкловалакно" па-ранейшаму не будзе абаронена.