The Police выпусцяць дыск па выніках тура

Трыа The Police выпусціць канцэртны дыск і DVD па выніках сусветнага тура, прысвечанага 30-годдзю калектыву. Пра гэта у інтэрв'ю Billboard распавёў бубнач гурта Сцюарт Коўпленд. Па словах музыкі, аснову дыскаў складзе шоў у Буэнас-Айрэсе, запісаныя 1 і 2 снежня 2007 года. На DVD-дыску таксама будзе даступны дакументальны фільм пра турнэ пад назвай "Better Than Therapy" ("Лепш, чым тэрапія"), зняты сынам Коўпленда Джорданам. Выхад абодвух дыскаў чакаецца да канца 2008 года.

Сусветны тур The Police стартаваў канцэртам у Ванкуверы 28 траўня 2007 года. Апошняе шоў тура адбудзецца ў Нью-Ёрку 7 жніўня. Пасля гэтага трыа не мае намеру працягваць сумесную творчую працу.

Фота: www.moontown.ru