Польшча падтрымае Беларусь на шляху інтэграцыі ў Еўропу — МЗС Польшчы
Польшча разлічвае на тое, што Беларусь пайдзе па шляху еўрапейскай інтэграцыі. Аднак маштабы супрацоўніцтва залежаць ад гатовасці беларускіх уладаў лібералізаваць палітычную сістэму ў краіне. Пра гэта заявіў у сейме (ніжняй палаце парламента Польшчы) міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Па словах Сікорскага, калі Беларусь абярэ перспектыву інтэграцыі ў Еўропу, гэта адкрые ёй шлях да бліжэйшых адносін з заходнімі суседзямі і Еўрасаюзам у цэлым, паведамляе "Інтэрфакс".
Польшча будзе падтрымліваць спробы Беларусі пабудаваць грамадзянскую супольнасць, у якой усе грамадзяне, уключаючы палякаў, змогуць аб'ядноўвацца ў арганізацыі і будуць здольныя выказваць све меркаванни, ідэі і жаданні, дадаў Р.Сікорскі.