Польшча пашырыць запаведныя землі ў Белавежы

Новы міністр аховы навакольнага асяроддзя Польшчы Анджэй Крашэўскі абвясціў, што будзе павялічваць заказнікавыя і запаведныя землі ў Белавежскай пушчы, але так, каб ад гэтага выйгралі мясцовыя гміны Белавежа, Гайнаўка і Нараўка (дзе, дарэчы, кампактна пражываюць беларусы).
Першая фаза павелічэння запаведных земляў закране 10,5 тыс. га. Цяпер праекты павінны ухваліць мясцовыя органы самакіравання, паведамляе Emetro.pl. Войт Белавежы Альберт Літвіновіч, заявіў, што мясцовая ўлада жадае атрымаць тлумачэнні наконт дадатковага фінансавання, а таксама магчымасці пусціць грошы на лепшую каналізацыю населеных пунктаў. “Гміны ніколі не казалі парку “Не”, – падкрэсліў ён.

Нагадаем, польскую частку белавежскай Пушчы ахоплівае праграма Еўрасаюзу “Nature 2000”, у рамках якой пушчы належыць строгая ахова ад дзейнасці чалавека. Гэтак, забароненая нават высечка дуплаватых дрэваў, у якіх гняздзяцца рэдкія віды птушак.

Еўрасаюз прызнаў Белавежу найважнейшым арэалам пражывання дзясяткаў рэдкіх відаў флоры і фаўны