Польшча працягне крэдытаваць Беларусь

Банк нацыянальнай эканомікі Польшчы дасць "Беларусбанку" крэдыт на суму каля 47 млн еўра на будаўніцтва другой чаргі мінскага гатэля "Вікторыя". Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Варшаве 22 снежня, ужо пасля рэзкіх публічных ацэнак падзеяў 19 снежня ў Мінску, з якімі выступіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Будаўніцтва другога корпуса гасцінічнага комплексу "Вікторыя" пачнецца ў красавіку 2011 года, паведамляе АФН.