Польская грамадскасць заклікала байкатаваць тэлебачанне
Вядомыя рэжысёры Анджэй Вайда, Кшыштаф Краўзэ, Агнешка Холанд, Казімір Кутц і шэраг іншых польскіх інтэлігентаў заклікалі польскае грамадства байкатаваць Публічнае тэлебачанне TVP.
Прычына байкоту: былы неанацыст і антысеміт Пётр Фарфал, прызначаны кіраўніком тэлебачання ў снежні 2008 года, на найвышэйшыя пасады на TVP пасадзіў каля тузіна сваіх калег па неанацысцкім руху.
“Заклікаю вас 3 траўня не глядзець TVP. Давайце зробім сабе такі іспыт на дэмакратыю. Па выніках убачым, чаго мы вартыя. Цяпер грамадскую місію выконваюць людзі, якіх бы вы, напэўна, не пусцілі б на парог. Але яны і так у вашым доме. Яны фармуюць для вас інфармацыю, пускаюць у эфір людзей, якіх Польшча павінна саромецца. Так яны будуць рабіць, пакуль мы не скажам ім стоп” – гаворыцца ў звароце.
Раней французскае тэлебачанне ARTE адмовілася ад супрацоўніцтва з TVP з прычыны таго, што польскай кампаніяй кіруе чалавек, які ніколі не адмаўляўся ад сваіх поглядаў і не пакаяўся ва ўдзеле ў неанацысцкіх рухах. Таксама Пётр Фарфал спрабаваў звольніць дырэктарку БелСАТа Агнешку Рамашэўскую.