Польскі ансамбль Mazowsze не выступіць у Мінску з палітычных прычынаў
Польскі дзяржаўны ансамбль песні і танца Mazowsze адмяніў выступ у Мінску 27 кастрычніка. Беларускія ўлады хацелі выкарыстаць канцэрт у палітычных мэтах, піша nn.by са спасылкай на польскія СМІ. Беларускі бок сцвярджае, што канцэрт адменены з-за кепскага продажу квіткоў. Mazowsze меўся выступіць у найбольшай зале ў Мінску – у Палацы Рэспублікі. Спачатку арганізатарамі канцэрту выступала прыватная кампанія. Аднак пазней нечакана арганізатарам стаў называцца праўладны Саюз палякаў.
Mazowsze папрасілі беларускі бок не змешваць выступ з палітыкай. Журналіст Андрэй Пачобут у сваім блогу паведамляе, што польскі ансамбль прапанаваў перадаць частку квіткоў неафіцыйнаму Саюзу палякаў. Але на гэта не пагадзіліся беларускія ўлады.