Польскі памежны верталёт разбіўся на Брэстчыне
У трагічным выпадку загінулі ўсе тры члены экіпажу верталёту Kania (польская мадыфікацыя МІ-2), які ўчора ўвечары праводзіў планавы аблёт тэрыторыі па маршруце "Беласток - Мельнік".
Як паведамляе партал gazeta.pl, сувязь з верталётам абарвалася 31 кастрычніка пасля 18 гадзінаў па польскім часе.
Раніцай 1 лістапада абломкі машыны і целы экіпажу знайшлі на беларускай тэрыторыі ў 200 метрах ад мяжы, недалёка ад гораду Высокае. Па дадзеных польскага боку, верталёт прайшоў усе неабходныя тэхнічныя праверкі, пілот меў болей за 15 год стажу.
Палёт польскай памежнай службы быў узгоднены з беларускім бокам.