Польскія фанаты разграмілі віленскі стадыён

У Вільні заўзятары польскай футбольнай каманды Legia ў нядзелю сарвалі матч. Пасля першай паловы сустрэчы, якую выйграла літоўская каманда, палякі, а іх было каля 2,5 тысяч чалавек, пачалі “руйнаваць” стадыён. Яны ламалі крэслы, рэкламныя шчыты, выбеглі на футбольнае поле, разарвалі сетку варот.

У бок паліцыянтаў, якія спрабавалі стрымаць раз’юшаных фанатаў, яны кідалі камяні, кавалкі бетону, петарды. Удзельнікі беспарадкаў супакоіліся пасля таго, як супраць іх былі ўжытыя спецсродкі. На працягу сутак у камісарыяты віленскай паліцыі былі дастаўленыя 26 грамадзянаў Польшчы, затрыманыя за хуліганскія дзеянні. У выніку інцыдэнту пацярпелі некалькіх паліцыянтаў. З-за беспарадкаў другую палову футбольнага матча было вырашанае не праводзіць.

Чакаецца рашэнне UEFA аб санкцыях у дачыненні да літоўскай каманды, якая не забяспечыла належнай бяспекі, а таксама супраць польскай каманды.

“Інтэрфакс”