Польскія гісторыкі згубілі дакументы аб "Катынскай справе"

Супрацоўнікі польскага інстытута нацыянальнай памяці (ІПН) не могуць знайсці дакументы аб Катынскіх падзеях, атрыманыя імі з расійскіх архіваў у 1992 годзе.  Страту гэтых папераў з архіваў ІПН пацвердзіў кіраўнік аддзела расследаванняў інстытута Дарыюш Габрэл, выступаючы у Сейме Польшчы. Гаворка ідзе пра афіцыйна пацверджаныя расійскім бокам ксеракопіі дакументаў, што датычаць расстрэлу польскіх афіцэраў, здзейсненым НКВД у Катынскім лесе пад Смаленскам.

Гэтыя дакументы некалі былі перададзеныя тагачаснаму прэзідэнту Польшчы Леху Валэнсе. Упершыню іх знікненне было заўважана яшчэ два гады таму, але тады супрацоўнікі ІПН палічылі, што пераслалі гэтыя паперы ў канцылярыю прэзідэнта Польшчы. Пазней высвятлілася, што там іх таксама няма.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Польшчы з архіваў ІПН знікаюць дакументы, звязаныя з "катынскай справай".  

ІТАР-ТАСС