Помнік да 1000-годдзя Брэста працягваюць "перакройваць"
У праект помніка, прысвечанага 1000-годдзю Брэста, уносяцца чарговыя змены. І гэта не зважаючы на тое, што 20 снежня 2008 года на кардынацыйнай радзе па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны была зацверджаная канцэпцыя манумента, адзначае газета "Вечерний Брест". На гарадской кардынацыйнай радзе было вырашана выключыць са спісу постацяў, якія ўпрыгожаць пастамент, асобы XX стагоддзя — Андрэя Кіжаватава, Уладзіміра Карвата і Ўладзіміра Калесніка.
Засталіся ўладзіміра-валынскі князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт і дзяржаўны дзеяч XVI стагоддзя Мікалай Радзівіл Чорны. Да іх дададуцца зборныя вобразы Маці, Салдата і Летапісца.
Дарэчы, да 9 красавіка на адмысловы разліковы рахунак, куды паступаюць сродкі для ўсталявання манумента, залічана 236 мільёнаў рублёў ахвяраванняў ад фізічных асоб і 203 мільёны рублёў ад юрыдычных асоб.