Помнік Максіму Багдановічу будзе пераўстаноўлены да 3 ліпеня

Помнік Максіму Багдановічу пасля рэстаўрацыі будзе ўстаноўлены каля будынка Вялікага тэатра оперы і балета  да 3 ліпеня. Помнік паставяць на тэрыторыі парка з боку вуліцы Багдановіча. Рашэнне пра перанос манумента было ўхвалена кіраўніком дзяржавы падчас наведвання тэатра ў сакавіку гэтага года. Месца ў цэнтральнай частцы зоны перад уваходам у тэатр, дзе раней знаходзіўся помнік, зараз зойме фантан.

БЕЛТА