Помнік Максіму Багдановічу ўсталююць каля Опернага тэатра да 3 ліпеня

Помнік Максіму Багдановічу (1891 - 1917) плануецца ўсталяваць у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету да 3 ліпеня. Цяпер ідзе пабудова пастамента для яго і дабраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, у красавіку, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама, помнік класіку беларускай літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыю. І калі раней ён знаходзіўся з боку вуліцы Янкі Купалы, дык цяпер помнік будзе ўсталяваны бліжэй да вуліцы Багдановіча, насупраць будынка Сувораўскай вучэльні. А на ранейшым месцы з'явяцца фантан і скульптурныя кампазіцыі.