Помнік М.Багдановічу ў Мінску прыбралі. На рэстаўрацыю

Помнік Максіму Багдановічу каля Опернага тэатра ў Мінску адпраўлены на рэстаўрацыю, як паведамляе "Інтэрфакс". Рашэнне аб рэстаўрацыі прыняў Мінгарвыканкам. Выконваць яго будзе прадпрыемства "Скульптурны камбінат".

Нагадаем, што падчас рэканструкцыі скверу побач з Оперным тэатрам помнік беларускаму класіку вырашылі перанесці бліжэй да вуліцы Багдановіча. На месцы, дзе быў увекавечаны паэт, цяпер будзе фантан і скульптурныя кампазіцыі.

Міністр культуры Уладзімр Мацвяйчук прызнаўся, што рашэнне пра перанос помніка не было адзінагалосным. Супраць выступіў адзін з аўтараў.