Помнікі на каталіцкіх могілках у Брэсце пабурылі школьнікі

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы абласной міліцыі Віктар Васілеўскі: Васілеўскі: "27 жніўня апоўначы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РАУС па месцы жыхарства ў абласным цэнтры былі затрыманыя трое маладых людзей. Двое з іх 16 гадоў, адзін 15-гадовы - вучні 11-га, 9-га класаў і аднаго з ліцэяў горада Брэста".

Падлеткі не адмаўляюць, што 24 жніўня ўвечары пайшлі на могілкі, каб выпіць піва ўдалечыні ад вачэй бацькоў і міліцыі. Па словах падазроных, адзін з іх ненаўмысна зачапіў стары помнік, і той упаў. Тады вырашылі праверыць на трываласць іншыя. Павалілі 60 помнікаў, кажа падпалкоўнік Васілеўскі.

Міліцыянты адзначаюць, што пачалі крымінальную справу за зневажанне магіл. Школьнікі не стаялі на ўліку ў міліцыі і не былі заўважаныя ў чытанні акультнай літаратуры.


Гл. таксама: У Брэсце вандалы разбілі каля 70 надмагілляў (фота)