Portishead піша альбом на новым лэйбле
Гурт Portishead абвясціў пачатак працы над новым альбомам. Прадзюсер і інструменталіст Джэф Бэраў (Geoff Barrow) засведчыў, што каманда адправіцца ў студыю да канца лета. Будучая кружэлка стане паслядоўнікам альбома “Third”, выдадзенага ў 2008
годзе пасля адзінаццацігадовага перапынку ў дыскаграфіі. Рэлізам
“Third” Portishead выканалі свае абавязкі па кантракце з Universal
Music.
Цяпер рокеры падпісалі новы кантракт, але назва лэйбла, на якім выйдзе новы дыск, застаецца таямніцай. “Гэта кантракт з мэйджарам, самай буйной гуказапісвальнай кампаніяй у свеце, - заявіў Бэраў. – Мы будзем працаваць з людзьмі, якім давяраем - а для нас гэта самае галоўнае”.
Дата рэлізу новага альбома Portishead яшчэ не вызначана.
Фота: www.cratekings.com